ЧЭСАПІ́КСКІ ЗАЛІ́Ў (Chesapeake Bay). У Атлантычным ак. каля берагоў ЗША. Даўж. каля 315 км, шыр. 5—30 км, глыб. да 27 м, на фарватэры — больш за 11 м. Прылівы паўсутачныя (каля 1 м). Гал. порт — Балтымар. Берагі заліва злучаны мастамі, у т. л. адным з найдаўжэйшых у свеце (19,5 км).

т. 17, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)